Самы просты і бяспечны спосаб уваходу ва Уліковы запіс Google
Ключы доступу – больш простая і надзейная альтэрнатыва паролям. Яны дазваляюць уваходзіць у сістэму з дапамогай адбітка пальца, распазнавання твару або выбранага спосабу блакіроўкі экрана.
-
Проста
Ключы доступу – гэта просты і зручны спосаб уваходу ва Уліковы запіс Google з дапамогай функцыі блакіроўкі прылады. Для ўваходу можна выкарыстоўваць адбітак пальца, распазнаванне твару, PIN-код або ўзор разблакіроўкі.
-
Бяспечна
Ключы доступу забяспечваюць самую надзейную абарону. Іх немагчыма ўгадаць або выкарыстаць паўторна, а значыць ваша прыватная інфармацыя будзе надзейна абаронена ад зламыснікаў.
-
Прыватна
Вашы біяметрычныя даныя (напрыклад, адбітак пальца або вынік распазнавання твару) захоўваюцца на персанальнай прыладзе і ніколі не перадаюцца ў Google.